РУ БЕ EN

Міжнародны дзень роднай мовы

21.02.2024
21 лютага мы адзначылі Міжнародны дзень роднай мовы.

😉Дэвiз дня: “Рускай мове дай разгрузку – размаўляй па-беларуску”

📚 Казка - гэта цэлы свет творчасцi i дзяцiнства. Вымаўляючы гэта слова, чалавек незаўважна для сябе самого пераносiцца ў чароўнае...✨

Разам з супрацоўнiкамi аддзела дзiцячай i юнацкай кнiгi бiблiятэкi iмя У.I.Ленiна выхаванцы старэйшых груп дзiцячага садка № 106 г. Вiцебска падарожнiчалi па беларускiх казках. У ходзе мерапрыемства дзецi апынулiся ў чароўным казачным свеце, дзе яны адгадвалi загадкi, гулялi  ў рухавыя гульнi, глядзелi беларускую казку.


Лiтаратурнае падарожжа падаравала ўсiм прысутным добры настрой. 🤗

Фотогалерея: