РУ БЕ EN

Самадзейны тэатр у садку № 101 прэзентаваў спектакль "Мех яблыкаў"

27.09.2023

       Шмат гадоў у нашым садку працуе самадзейны тэатр, у складзе якога бацькі выхаванцаў. 27 верасня адбылася прэм'ера чарговага спектаклю па матывах казкі "Мех яблыкаў". Намаганнямі артыстаў і кіраўніка, музычнага работніка Вайцяхоўскай Маргарыты Іванаўны, казка ператварылася ў сапраўдны мюзікл.

        Дзеці з задавальненнем назіралі за дзеяннем, якое адбывалася на сцэне музычнай залы. Суперажывалі тату-зайку, сімпатызавалі вавёркам-сястрычкам, абураліся на сквапную і злосную варону, якая, дарэчы, атрымалася надзвычай прыемнай з выгляду.

        З нецярплівасцю будзем чакаць новых работ таленавітай трупы.

 

 

Фотогалерея: