РУ БЕ EN

Пасяджэнне метадычнага аб'яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры Першамайскага раёна г. Віцебска

26.04.2023

26 красавіка на базе ДУА "Сярэдняя школа №12 г. Віцебска імя Л. М. Філіпенкі" адбылося пасяджэнне метадычнага аб'яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры Першамайскага раёна г. Віцебска. З мэтай больш паспяховай рэалізацыі асноўных пытанняў пасяджэння была выкарыстана нестандартная форма яго правядзення- экскурсія па родным краі.
Падчас экскурсіі па маршруце Віцебск-Заронава настаўнікі наведалі Народны комплекс-музей "Гісторыя Заронаўскага краю", выставу савецкіх падручнікаў па беларускай мове і літаратуры. Прынялі ўдзел у майстар-класе Нікіцінай Л. К. "Выхаванне патрыятызму на ўроках беларускай мовы і літаратуры на аснове краязнаўчых матэрыялаў".
Настаўнікі аддалі даніну памяці воінам-вызваліцелям на Мемарыяле ў Заронава. Па традыцыі высадзілі тую. У наведвальнікаў музея засталіся незабыўныя ўражанні ад экскурсіі. Шчырыя словы падзякі захавальніцы музея Нікіцінай Людміле Канстанцінаўне!

Фотогалерея: