РУ БЕ EN

Бітва розумаў

16.03.2023

Бібліятэка – гэта цэнтр асветы і выхавання, а яшчэ ў ёй можна цікава і карысна бавіць час. 15 сакавіка 2023 года на базе духоўна-асветніцкага цэнтра Віцебскай абласной бібліятэкі імя У. І. Леніна праведзена інтэлектуальная гульня ”Бітва розумаў“.

Удзельнікамі гульні сталі вучні 8 класаў сярэдніх школ №№ 4, 12, 46, гімназіі № 7 г. Віцебска. Пытанні былі цікавыя і разнастайныя, датычыліся гісторыі пісьменства і кнігадрукавання, літаратуры і геаграфіі. Падлеткі не толькі прадэманстравалі свае веды, але і здабылі новыя.

Пасля гульні адбылася экскурсія па бібліятэцы. Вучні пазнаёміліся з разнастайнымі аддзеламі бібліятэкі. Асаблівую цікавасць выклікаў аддзел рэдкай кнігі. Дзеці маглі пабачыць Полацкае Евангелле 12 стагоддзя, падзівіліся самай вялікай і самай маленькай кніжцы. У прамым сэнсе слова дакрануліся да вечнага.

 

Фотогалерея: