Матчына мова ласкава гучыць
16.02.2023Дзіцячы сад № 57 лічацца рускамоўным, але кожны чацвер у ім гучыць беларуская мова. Традыцыйна, напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы, у лютым, мы праводзім конкурс чытальнікаў на беларускай мове. Гэты конкурс абуджае цікавасць дзяцей да роднай мовы, вучыць адчуваць прыгажосць, своеасаблівасць жывога беларускага слова,спрыяе фарміраванню ўстойлівай цікавасці да роднай мовы, жаданню авалодаць ей. Селета мерапрыемства “Матчына мова ласкава гучыць”пачалося з выканання дзяржаўнага гімна нашай краіны. Потым выхаванцы старшай групы пацешылі гледачоў музычным нумарам “Калі ласка”. У конкурсе прынялі ўдзел дзеці ўсіх дашкольных груп. Пераможцаў вызначылі сярод выхаванцаў старшай групы, якія больш выразна і вобразна данеслі да слухачоў радкі вершаў. Нашы педагогі адзначылі добрую справу - бацькі дзяцей таксама зацікавіліся беларускамоўнымі творамі, вырашылі, што чытанне і расказванне дзецям мастацкіх твораў на беларускай мове павінна стаць штодзенным.