РУ БЕ EN

Прайшло фальклорнае свята "Восеньскі кірмаш"

24.11.2022

У старэйшай групе №9 ДУА «Дзіцячы сад № 85 г. Віцебска» прайшло фальклорнае свята "Восеньскі кірмаш".На працягу ўсяго мерапрыемства гучала беларуская музыка і родная мова.Выхаванцы з задавальненнем спявалі беларускія песні, чыталі вершы, танцавалі.Разам з Лявонам і Лявоніхай гулялі ў беларускія народныя гульні. Меладычныя беларускія песні і запальныя танцы нікога не пакінулі абыякавымі. Свята скончылася кірмашом і выдатным настроем! Хочацца быць упэўненымі, што нашы дзеці не стануць людзьмі, якія не памятаюць свайго роду, таму што народныя традыцыі выхоўваюць любоў да сваёй гісторыі і Радзімы.

Сонца яркае ўстае

На кiрмаш народ iдзе

Надышоў вясёлы час,

Завiтаў кiрмаш да нас.

Тут у нас на кiрмашы,

Скамарохi-бульбашы,

Стужачкi ды хустачкi,

Пернiкi ды курачкi

Наш кiрмаш дзiвосны,

А тавараў колькi розных

Ёсць цукеркi, шакаладкi,

Абаранкi, пiражкi-

Даставайце рубялькi

 

Фотогалерея: