РУ БЕ EN

22 лiстапада адбылося метадычнае аб’яднанне для выхавальнікаў дашкольнай  адукацыі старшых груп

22.11.2022
🇧🇾22 лiстапада на базе ДУА «Дзіцячы сад № 82 г. Віцебска», адбылося метадычнае аб’яднанне для выхавальнікаў дашкольнай  адукацыі старшых груп на тэму «Фарміраванне ў дзяцей 5-6 гадоў патрыятычных каштоўнасных арыентацый, павагі да гістарычнага мінулага праз творы патрыятычнага і грамадзянскага зместу». Намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці Кравец В.Я. асвятліла тэарэтычныя аспекты фарміравання асноў грамадзянска-патрыятычнай культуры ў дзяцей старшага дашкольнага ўзросту, падзялілася вопытам работы дзіцячага сада па фарміраванні ў дзяцей 5-6 гадоў грамадзянска-патрыятычных якасцей, праз разнастайныя формы і метады работы.
 👱‍♀️Выхавальнік дашкольнай адукацыі вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі Марозова Ж.В. на занятку па адукацыйным галінам « Дзіця і грамадства», «Мастацкая літаратура» па тэме «Зямля з блакітнымі вачамі» удасканаліла веды выхаванцаў аб дзяржаўных і прыродных сімвалах Беларусі, аб рэках і азёрах краіны, аб людзях, якія ў гады вайны адважна ваявалі і абаранялі нашу Радзіму.
📱Практычная частка была арыентавана на працу педагогаў у міні групах, дзе яны мелі магчымасць пагуляць у інтэрактыўныя гульні, якія выкананы з дапамогай Learning Apps, а таксама растлумачыць кросенс.
 🎶 Нечаканым момантам для дзяцей і прысутных было слушанне музычнага твору ў выкананні школы мастацтваў на цымбалах.
 

Фотогалерея: