РУ БЕ EN

ГУЛЬНІ З КУФРА – УСІМ НА ПАЦЕХУ

24.10.2022

ГУЛЬНІ З КУФРА – УСІМ НА ПАЦЕХУ

 

                                                                                                           "Радзіма ў нас – бязмежная, спякотная і снежная.

                                                                                                            Радзіма ў нас – цудоўная, багаццяў розных поўная!"

 

     Гэтымі словамі васпітанникаў старэйшай групы дзяржаўнай ўстановы адукацыі "Дзіцячы сад № 23 г. Віцебска" пачалася музычная забава "Гульні з куфра – усім на пацеху", задачай якой было фарміраваць уяўленні выхавальнікаў пра родную краіну – Рэспубліку Беларусь, беларускія народныя промыслы, элементы беларускага нацыянальнага касцюма, выхоўваць асновы маральных каштоўнасцей, працавітасць, любоў да роднага краю, пачуцце калектывізму пры ўзаемадзеянні з аднагодкамі і дарослымі.

      Дзеці спявалі песні, гулялі ў беларускія гульні, расказвалі вершы.

     Але самым цікавым было зазіраць у куфар, які захоўваў шмат сакрэтаў, а потым даставаць з яго розныя рэчы: яркая хустачка паклікала дзетак у вяселую гульню-карагод "Іванка і Марылька". Каб  у другую гульню пагуляць – трэба было загадку з куфра адгадаць. Яшчэ куфар падрыхтаваў для хлопчыкаў і дзяўчынак сапраўдныя лапці, з якімі яны пагулялі ў гульню "Лапці".

    Усе так цудоўна павесяліліся, што наш куфар сам заспяваў народную песню “А мы проса сеялі…”, тым самым запрашая дзяцей да новай гульні. 

    Кожнаму на развітанне  і наказ і пажаданне: шанаваць наш край!

    Для высокіх парыванняў ад усходу да змяркання ў дабры сябе сцвярджай!

 

 

 

 

Фотогалерея: