РУ БЕ EN

У дзяржаўнай установе адукацыі ”Гімназія №7 г. Віцебска імя П.Я. Кандраценкі“ прайшоў Тыдзень роднай мовы

27.09.2022

”Як ты дорага мне, мая родная мова! Мілагучнае, звонкае, спеўнае слова!“ – пісаў вядомы паэт Ніл Гілевіч

Менавіта гэтыя словы сталі дэвізам, пад якім  прайшоў у дзяржаўнай установе адукацыі ”Гімназія №7 г. Віцебска імя П.Я. Кандраценкі“ Тыдзень роднай мовы. Кожны грамадзянін Рэспублікі Беларусь ганарыцца сваёй гісторыяй, ведае і шануе сваю родную мову. Вучні I – XI класаў прынялі актыўны ўдзел ва ўсіх мерапрыемствах, якія ладзіліся падчас Тыдня ў гімназіі. А іх было нямала: акцыя ”Размаўляй са мной па-беларуску“, прэзентацыя віншавальных паштовак ”Пажаданні роднай мове“, гастранамічны фэст ”Беларуская кухня“, віртуальная экскурсія ”Падарожжа па Беларусі“, выставы, віктарыны, конкурсы. Вучні IX-XI класаў для малодшых гімназістаў правялі паэтычную гасцёўню, дзе з натхненнем і гонарам чыталі вершы сваёй настаўніцы, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі, - Алены Іванаўны Гінько. Наведалі гімназісты Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Я. Коласа, а таксама адправіліся ў падарожжа па сваёй любай Беларусі і адкрылі для сябе таямніцы Мірскага замка. Любіць сваю мову, гаварыць па-беларуску, чытаць творы беларускіх класікаў, захапляцца гісторяй, праслаўляць родную Беларусь – менавіта такія мэты ставіць перад сабой і актыўна іх рэалізуе ”вялікая сям’я“ вучняў  і педагогаў гімназіі №7 г. Віцебска імя П.Я. Кандраценкі.