РУ БЕ EN

Я люблю мову

21.02.2022

“Я люблю мову” – пад такім заклікам прайшоў Міжнародны дзень роднай мовы ў дзяржаўнай установе адукацыі “Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці № 1 г. Віцебка”.

А пачаўся гэты дзень с запрашэння бацькоў прыняць удзел ў напісанні любімага слова на роднай мове. Найбольш  папулярнымі словамі сталі: матуля, дзякуй, сонейка, дзіцяці, зорка, Радзіма.

Самае цікавае для выхаванцаў пачалося пасля снедання прасяной малочнай кашай “Асілак” на квэст-гульне “У пошуках карты і”. Для вандроўніцы Дашы з Расіі трэба было сабраць карту Беларусі. На станцыях “Спартыўная”, “Мастацкая”, “Харчовая”, “Літаратурная”, “Хатняя”  выхаванцаў чакалі педагогі ўстановы і прапанавалі разнастайныя заданні: згуляць у рухомую гульню, скласці казку, адгадаць загадкі, намаляваць вяселку, зварыць боршч, а па выніку каманды  атрымлівалі кавалачак карты краіны. На прыканцы атрымалася сабраць агульную карту, якую Даша атрымала для вандравання па Беларусі, а дзеці пачаставаліся смачнай гарбатай з шыпшынніку.

Трэба сказць, што і стравы у меню былі у гэты дзень звычайна-незвычайныя боршч “Вітамінны”, дранікі са смятанай “Самы смак”, салат “Агеньчык”, біточкі з ялавічаны “Прысмакі з печкі”.

Свята атрымался вяселым, пазнавальным, карысным у выхаванні любові нашых дзяцей да роднай мовы, да роднай краіны.

А якое ваша любімае слова на мове?

Фотогалерея: