РУ БЕ EN

Методическое объединение учителей белорусского языка и литературы

12.10.2021

7 кастрычніка на базе ДУА “Гімназія №9 г.Віцебска імя А.П.Белабародава” адбылося пасяджэнне метадычнага аб´яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры Першамайскага раёна горада Віцебска на тэму “Сучасныя прыёмы візуалізацыі інфармацыі на вучэбных занятках па беларускай мове і літаратуры”. З мэтай больш паспяховай рэалізацыі асноўных пытанняў пасяджэння была прапанавана нестандартная форма яго правядзення – форма экскурсіі па родным краі.

Падчас экскурсіі па маршруце Орша-Ляўкі настаўнікі наведалі Літаратурны музей Уладзіміра Караткевіча, этнаграфічны музей “Млын”, пазнаёміліся з гістарычным мінулым горада Оршы і сучасным яго культурным жыццём. Мемарыяльны комплекс Ляўкі, які свята захоўвае памяць пра жыццё і дзейнасць знакамітага класіка беларускай літаратуры Янкі Купалы, пакінуў незабыўныя ўражанні.

Пасяджэнне мела і практычную накіраванасць. Выкарыстаўшы аддзін з прыёмаў візуалізацыі інфармацыі, настаўнікі распрацавалі таймлайн жыццёвага і творчага шляху Янкі Купалы і Уладзіміра Караткевіча.