РУ БЕ EN

Музыкально-поэтическое мероприятие, посвященное творчеству Нила Гилевича

01.10.2021

Учора, 30 верасня, адзначалася 90 год са дня нараджэння Ніла Сымонавіча Гілевіча, вядомага  беларускага паэта, перакладчыка, празаіка, драматурга, грамадскага дзеяча. “Ніл Гілевіч пражыў доўгае, цікавае, напоўненае падзеямі і датамі жыццё. Ён быў не толькі таленавітым чалавекам, творчай асобай, але і сапраўдным патрыётам сваёй Радзімы”, - так пра яго расказвае настаўнік сярэдняй школы № 40 Іванова Вольга Францаўна, якая асабіста ведала гэтага ў нікальнага чалавека яго сям’ю.

І менавіта 30 верасня ў гэтай школе адбылося музыкальна-паэтычнае мерапрыемства, прысвечанае творчасці  Ніла Гілевіча. Вучні, пад кіраўніцтвам настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры, далучыліся да асобы паэта, адчулі вытокі яго творчасці, яго трапяткую любоў да Радзімы, пра якую ён пісаў: «Беларусь, мая сонца-краіна!» Чытайце  Гілевіча, нясіце Беларусь у сэрцы!