РУ БЕ EN

Выставка-конкурс дзіцячых малюнкаў ”Дзе маці нарадзіла, там і Радзіма“

10.03.2020

Юныя майстры выяўленчага мастацтва ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі Першамайскага раёна прынялі ўдзел у выставе-конкурсе дзіцячых малюнкаў ”Дзе маці нарадзіла, там і Радзіма“, прысвечанай 80-годдзю стварэння Першамайскага раёна горада Віцебска. Выстава была арганізавана ў аддзеле дзіцячай літаратуры Віцебскай абласной бібліятэкі імя У.І.Леніна.

Віцебск – старажытны, вельмі прыгожы і велічны горад. Яму ўжо больш за тысячу год. Не раз гэты прыгожы куток беларускай зямлі быў спустошаны, але зноў і зноў адраджаўся да жыцця. Кожны раён горада мае сваю непаўторную гісторыю, культурныя дасягненні, славутасці, жывапісныя пейзажы і таленавітых людзей, якія праславілі менавіта гэты раён. Першамайскі раён г.Віцебска – адзін з самых добраўпарадкаваных і перспектыўных раёнаў абласнога цэнтра.

Навучэнцы прадставілі малюнкі ў чатырох намінацыях ”Знакамітыя землякі“, ”Любы сэрцу куток“, ”Гісторыя ў камені“, ”Слова паэта праз талент юнага мастака“.

Умовы конкурсу натхнілі арганізацыю Першамайскага раёна – канструктарскае бюро ”Дысплей“, спонсара мерапрыемства – на заахвочванне пераможцаў, чые работы прадстаўлены на выставе. Прадстаўнік канстуктарскага бюро Таццяна Уладзіміраўна Бяляева ўручыла пераможцам прызы ад спонсара. Метадыст вучэбна-метадычнага кабінет Першамайскага раёна г.Віцебска Марына Анатольеўна Полагава – дыпломы аддзела па адукацыі адміністрацыі Першамайскага раёна г.Віцебска.

Пераможцамі сталі Дзідзенка Паліна (гімназія №7), Мядзведзева Аляксандра, Панькіна Мілана (гімназія №9), Ананчанка Марыя, Антух Марыя (сярэдняя школа №12), Бодрыкава Аляксандра (сярэдняя школа №14), Яблыкава Ганна (сярэдняя школа №16), Рынкевіч Наталля (сярэдняя школа №19), Гайсёнак Яна (сярэдняя школа №23), Сцяпук Сафія (сярэдняя школа №24), Прахарэнка Лаліта, Цяцюева Маргарыта, Сакалова Ксенія, Герасіменкава Віялета, Крукоўская Аляксандра (сярэдняя школа №25), Старанцова Елізавета (сярэдняя школа №31), Рабушка Анастасія (сярэдняя школа №33), Матвеева Марыя, Хаджаева Карына, Меньшыкава Анастасія (сярэдняя школа №35), Сёмачкіна Улада, Каліненка Ірына (сярэдняя школа №38), Бярдоўская Анастасія, Чувілін Барыс, Вінаградава Марыя (сярэдняя школа №42), Пчалова Наталля, Вінаградава Вераніка, Кірылаў Максім, Яско Вікторыя (сярэдняя школа №45), Волчык Дар’я, Забаўка Дар’я (сярэдняя школа №46 імя І.Х.Баграмяна).

Пераможцы, госці выставы атрымалі асалоду ад малюнкаў, прадстаўленых на выставе. Алена Гінько, віцебская паэтка, натхнёна і ўзнёсла прачытала свае вершы; вучні сярэдніх школ №№42, 45, 46 дэкламавалі вершы Вольгі Русілкі, Васіля Жуковіча.

Метадыст вучэбна-метадычнага кабінета Першамайскага раёна г.Віцебска      М. А. Полагава

Фотогалерея: